Гучыць родная мова
Ад прадзедаў спакон вякоў
нам засталася спадчына...
Янка Купала
Вельмі важна, каб любоў да беларускай мовы, захапленне яе гучаннем, радасць ад дакранання да жамчужын нашай культуры суправаджалі нас з самага ранняга дзяцінства.
21 лютага адзаначаецца свята роднай мовы. Яно было заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Святкаванне Дня роднай мовы стала добрай традыцыяй ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва». На працягу ўсяго дня ў садку гучала родная мова. Дзеці чыталі вершы беларускіх аўтараў, слухалі казкі і беларускую народную музыку, спявалі беларускія песні, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя і рухомыя гульні.
Выхавацелі ўводзілі беларускую мову ў розныя віды дзейнасці дзяцей з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення беларускай мовы, бо сапраўдная любоў да Радзімы немагчыма без павагі і любові да роднай мовы.
Макарава А.Я., намеснік загадчыка ДУА «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва»
