Ніколі не забудзем
У гэтае вялікае свята — Дзень Перамогі — мы ўспамінаем усіх, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню. Памяць пра вайну 1941-1945 гадоў захоўваецца ў людскіх сэрцах і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
7 мая 2014 года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г.Магілёва» арганізавала паход на Машэкаўскія могілкі да помнікаў воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Малыя ўважліва слухалі выхавальніка Субоціну А.М. пра салдат і афіцэраў, абаронцаў нашай краіны, вершы пра вайну і Перамогу. Хвілінай маўчання хлопцы ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі.
Мы ніколі не павінны забываць пра подзвіг нашых воінаў-абаронцаў, якія адваявалі мір у жорсткай вайне. Падобныя мерапрыемствы дапамогуць выхаванню падрастаючага пакалення сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы!
Макарава А.Я., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Санаторны яслі — сад № 39 г.Магілёва»