Запрашаем на вячоркі
Сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І неабходна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму. Перад выхавальнікамі стаіць важная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыі.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 56 г.Магілёва» штогод, у лістападзе, праходзіць беларускі тыдзень. Кульмінацыяй гэтага тыдня з’яўляецца беларускае народнае свята Вячоркі. Дзяцей знаёмяць з беларускай культурай, развучваюць з імі беларускія песні і танцы, паказваюць, наколькі багатая гісторыя нашай радзімы.
У канцы свята гасцям была прапанавана дэгустацыя беларускіх страў: дранікі, стравы з свініны, тушаныя з бульбай у гаршках, клёцкі і аладкі з мясам, бульбяная бабка, каўбаса сялянская.
Гледзячы на вясёлых дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешкі, разумееш, што свята атрымалася.
Счастная В.І., загадчык ДУА «Яслі-сад № 56 г.Магілёва»