05 Янв2015
Чараўніцтва пад Новы год!
29 і 30 снежня 2014 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 46 г. Магілёва» прайшлі навагоднія святы. Вясёлыя гульні, песні, казачныя персанажы Баба Яга, Снегавік, Кікімара, і, вядома, Дзед Мароз і Снягурка стварылі для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўднае казачнае чараўніцтва! Хлопцы з захапленнем прымалі ўдзел ва ўсіх сцэнках і гульнях, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, праяўлялі свае творчыя здольнасці ў танцах! Завяршылася свята навагоднімі салодкімі падарункамі! Шчаслівыя ўсмешкі на тварах дзяцей і бацькоў, шчырыя словы падзякі - заслужаная ўзнагарода творчаму педагагічнаму калектыву дашкольнай установы № 46!
Намеснік загадчыка ясляў-сада № 46 г. Магілёва Лук'янава І.В.







