06 Янв2015
Вясёлыя зімовыя гульні!
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г. Магілёва» у межах зімовых канікул прайшлі фізкультурныя забавы.
Кіраўніком фізічнага выхавання Бабровай Е.І. была падрыхтавана гульнявая праграма «Зімовыя забавы». Яркім сюрпрызным момантам для дашкольнікаў падчас фізкультурных забаў стала з’яўленне вясёлага Снегавіка, які правёў з хлопцамі гульні, конкурсы, эстафеты.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 4 Круталевіч І.М.


