Каляда прыйшла

У дзяржаўнай установе адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва» святочна адзначылі народнае свята «Каляда прыйшла». У госці да дзяцей прыйшлі Каляда, Каза, Цыган, Мядзведзь, якія прынеслі шмат забаў, гульняў і жартаў. На працягу усяго свята гучала родная мова, песні. А пасля шчодрая Каляда частавала ўсіх дзяцей рознымі прысмакамі.

Праз народныя традыцыі і святы мы далучаем нашых малых да беларускай нацыянальнай культуры.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці санаторнага ясляў-сада № 39 г.Магілёва Алена Макарава









| Печать |