Ах, Калядачкі!
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў гэтыя дні, багатыя на народныя святы і традыцыі, актыўна далучаюць выхаванцаў да народнай культуры і роднай мовы. У студзені ў яслях-садах №№ 28, 42 адзначылі свята Каляды з традыцыйным калядаваннем, песнямі-шчадроўкамі, калядкамі-пацешкамі і пажаданнямі.
З шумам ,гамам, вясёлымі скокамі калядоўшчыкі, парушаючы будзённую цішыню, ўключалі ў святочнае дзейства ўсіх навакольных, прапаноўвалі разгадаць загадкі і шарады, запрашалі ў вясёлы карагод. Дзеці з цікавасцю назіралі за яркім відовішчам. Яны не толькі даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі старадаўняга беларускага абраду, але і самі прымалі ўдзел у свяце, чыталі вершы, гулялі ў вясёлыя гульні, з задавальненнем частавалі гасцей традыцыйнымі прысмакамі.



