30 Янв2015
Падарожжа за кулісы
27 студзеня 2015 года выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 56 г.Магілёва» наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек.
У ходзе экскурсіі дзеці даведаліся, як уладкованы таямнічы свет тэатра, адкрылі для сябе шмат цікавага, убачылі тое, што не могуць убачыць звычайныя гледачы.
Маршрут экскурсіі пачаўся ад галоўнага ўваходу і праходзіў па парадных лесвіцах і вестыбюлі велічнага будынка тэатра лялек. Праз сакрэтныя і патаемныя дзверы хлопцы трапілі да галоўнай сцэны. А за кулісамі даведаліся, як на самой справе адбываецца тэатральнае дзеянне і хто ім кіруе.
Дзеці былі ў захапленні ад такой незвычайнай экскурсіі!
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-саду № 56 г.Магілёва Мельнікава Я.А.