Да нас Масленіца прыйшла

Дзеці ДУА «Санаторны я/с № 39 г. Магілева» прынялі ўдзел у свяце Масленіца, якое прайшло ў садку 18.02.2015 года.

На свята прыбылі казачныя персанажы. Усе разам гукалі вясну, гулялі ў цікавыя беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды. Як вядзецца здаўна, на Масленіцу паляць чучала — кажуць, разам з ім згараюць усе беды і непрыемнасці. Спальванне на вогнішчы саламянага чучала Масленіцы выклікала шмат задавальнення ў дзяцей.

Якая ж Масленіца без бліноў? Гэта духмянае залацістае сонейка на патэльні — веснік вясны. На гэтым свяце дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра тое, як святкуецца Масленіца. Гэта яскравы прыклад прывіцця любові да роднай краіны, яе мовы і звычаяў.

Алена Макарава, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці











| Печать |