25 Янв2018
«Калядкі ў дзіцячым садку!»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 64 г. Магілева» адбылося адно з самых таямнічых і вяселых святаш — КАЛЯДКІ!
Каляды — даўняе народнае свята нашых дзядуль і бабуль. Калядныя святы прыносілі радасць у кожную хату, адзначаліся яны цікава і разнастайна.
Вось і нашы выхаванцы з задавальненнем спявалі калядныя песні, танцавалі, гулялі, гралі на музычных інструментах. Іх ветліва сутсракалі гаспадар з гаспадыняй. На свята завіталі госці — Цыганка, Мядзведзь, Каза.
Усе дзеці і дарослыя акунуліся ў дзівосны свет народнай культуры, атрымалі добры настрой і пачастункі.
Расінская Л.А.,
загадчык дзяржаўнай установы
адукацыі «Яслі-сад № 64 г. Могілева»