25 Янв2018
Каляда ідзе — гатуй падарункі!
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 5 г. Магілева», у межах навагодніх святочных мерапрыемстваў прайшлі Калядкі. Святочны настрой стварылі гумар, беларускія песні і пляскі, гульні. Вяселыя калядоўшчыкі: Каза, Цыганка, Мядзведзь, Чорт завіталі ў хату да дзеда з бабай, знаёмілі з традыцыямі і гісторыяй беларускага народа. На працягу ўсяго свята дзеці актыўна прымалі ўдзел ва ўсіх гульнях, конкурсах і карагодах, спявалі і размаўлялі на беларускай мове. Свята спрыяла разуменню традыцый беларускага народа, фарміраванню каштоўных адносін да іх і развіццю навыкаў маўлення на беларускай мове.
Палуніна Ж.Я., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці ДУА «Дашкольны цэнтр
развіцця дзіцяці № 5 г. Магілева»