Aх, Каляда!

У гадавым кругу народных абрадаў і святаў мінулага першае месца займаюць Каляды. Лічыцца, што калі весела правесці пачатак Новага года, то ўвесь год будзе шчаслівым і вясёлым.

З ранку у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 41 г. Магілёва» дзеці разам з выхавацелямі рыхтавалі падарункі і пачастунуі для калядоўшчыкаў. А ў вечары сустракалі гасцей. Пачалося сапраўднае свята з абрадавымі песнямі і народнымі гульнямі. Дзяцей забаўлялі Каза, Цыган з мядзведзіхай Машай, Механоша, а таксама Баба Яга. Святкаванне Каляд прайшло радасна і весела. Дзеці разам з бацькамі далучыліся да традыцый нашых продкаў, мовы і культуры.

Ганюшкіна Ларыса Раманаўна,
музычны кіраўнік ДУА «Яслі-сад № 41 г. Магілёва»

| Печать |