Калядкі ў дзіцячым садку

Каляды здаўна суправаджаліся маляўнічымі народнымі звычаямі. У «калядны час» спяваліся калядкі з пажаданнямі гаспадарчага дабрабыту ў будучым земляробным годзе; славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі калядоўшчыкаў — пернікамі, пірагамі, прысмакамі, дробнымі грошыкамі. 19 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 48 г. Магілева» праводзіліся святочныя Калядкі з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі і звычаямі. У гэты дзень калядоўшчыкі з песнямі, заклічкамі, пажаданнямі багацця і шчасця, абышлі ўвесь дзіцячы садок. Усім гаспадарам вельмі падабалася сустракаць у сябе ў гасцях «калядоўшчыкаў» — пераапранутых дарослых і выхаванцаў, удзельнічаць у традыцыйных калядных варожбах, гульнях, вадзіць карагоды, адорваць калядоўшчыкаў пачастункам, слухаць весёлые песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.

А.І.Маісеенка,
намеснік загадчыка па асноўнай
дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 48 г. Магілева»

| Печать |