Самае пяшчотнае свята

З надыходам вясны прыходзіць самае пяшчотнае свята. Горад расцвітае ад жаночых усмешак.

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г. Магілёва» традыцыйна віншуюць сваіх любімых мам і бабуль. У сярэдніх групах сустрэча прайшла з нацыянальным каларытам, у атмасферы хатняй утульнасці. Дзеці і госці апынуліся ў беларускай хатцы, дзе іх сустрэў дамавічок Кузя. Са свайго чароўнага куфэрка ён даставаў сюрпрызы для мам і бабуль, а дзеці дапамагалі дамавёнку вясёлымі танцамі, песнямі, вершамі. У канцы свята рабяты пяклі пірог, у які замясілі для сваіх любімых жанчын і радасць, і здароўе, і поспех.

У выніку, усе ўдзельнікі свята атрымалі масу станоўчых эмоцый. Бо не дарма ў вядомай песні гаворыцца, што ад усмешкі стане ўсім святлей!

Масяёнак А.У.,
музычны кіраўнік
ДУА «Яслі-сад № 70 г. Магілёва»

| Печать |