Вывучаем родную мову

У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 51 г. Магілёва» па традыцыі прайшоў адзіны дзень роднай мовы. На працягу дня дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні з Несцеркам, чыталі вершы і казкі беларускіх пісьменнікаў. Вялікае значэнне надавалася развіццю беларускага маўлення на занятках.

Выхавальнікі дашкольнай установы прынялі удзел у віктарыне «Свая гульня» з мэтай замацавання ведаў правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, а выявіць веды беларускіх прыказак і прымавак ім дапамагла прызентацыя «Беларускія прыказкі і прымаўкі».

Кіраўнік фізічнага выхавання Лянцікава Н.А. правяла майстар-клас з бацькамі па тэме " Беларускія народныя гульні ў дзяцячым садку«.
Бацькі нашай дашкольнай установы становяцца актыўнымі памочнікамі ў падрыхтоўцы і правядзенні народных святаў, афармленні навакольнага асяроддзя. У бацькоўскіх кутках усіх групп на стэндзе «Мы родам з Беларусі» вядзецца рубрыка «Вывучайце родную мову разам з намі», а так жа прадстаўлен зменны матэрыял з рэкамендацыямі «Змены ў беларускім правапісе», вершы для завучвання дома, спіс дзіцячай літаратуры беларускіх аўтараў, гульні і заданні для развіцця беларускай мовы і мн. інш

Шусцікава С.М.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 51 г. Магілева»

| Печать |