Пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 116 г. Магілёва» адбылося метадычнае аб’яднанне для кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі горада Магілёва па тэме «Пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

У ходзе метадычнага аб’яднання выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі з поспехам прадэманстравалі валоданне роднай мовай у музычна-літаратурнай гасцёўні «Мова родная мая!».

З нарматыўным і праграмна-метадычным забеспячэннем арганізацыі работы па развіцці беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі пазнаёміла ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання Казлова Н.В., метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычнаму забеспячэнню ўстаноў адукацыі горада Магілева.

Крукоўская А.І., загадчык ДУА «Яслі-сад № 116 г.Магілёва», выступіла з пытаннем «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі праз інавацыйныя тэхналогіі». З вынікамі інавацыйнай дзейнасці па тэме «Фарміраванне грамадзянскай ідэнтычнасці ў выхаванцаў сродкамі народнага фальклору» пазнаёміла Сокалава А.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі.

З цікавасцю для ўсіх кіраўнікоў прайшоў майстар-клас выхавальніка дашкольнай адукацыі Кананенка С.В. па пляценню беларускіх паясоў.
У ходзе метадычнага аб’яднання загадчыкі дзяржаўнымі установамі адукацыі «Яслі-сад № 114 г. Магілёва» Галкоўская С.В., «Яслі-сад № 93 г. Магілёва» Цімошына С.Л. падзяліліся вопытам работы па правядзенні адзінага беларускамоўнага дня ва ўстанове адукацыі, па далучэнні да культуры і традыцый беларускага народа педагогаў і выхаванцаў.

І.Л.Загорская,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

| Печать |