Нашай спадчынай мы ганарымся
Адным з напрамкаў дзейнасці ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 34 г. Магілева» з’яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў праз далучэнне да гісторыі і культуры беларускага народа. Гэта асабліва актуальна ў Год малой радзімы.
Педагогі ўстановы адукацыі разумеюць, што фарміраванне ў дашкольнікаў пачуццяў нацыянальнай прыналежнасці, павагі да сваёй Айчыны неабходна пачынаць з выхавання любові і павагі да сваёй малой радзімы, яе гісторыі, далучэння да этнакультурнай спадчыны беларускага народа. Таму традыцыйна ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць беларускамоўны дзень, калі з выхаванцамі праводзяцца тэматычныя заняткі, дзеці слухаюць беларускія казкі, гуляюць у рухомыя народныя гульні, спаваюць беларускія песні і інш.
Дзеля павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў ва ўстанове адукацыі дзейнічае клуб «Спадчына», кіраўніком якога з’яуляецца выхавацель дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфикацыйнай катэгорыі Наталля Пятроўна Сапранкова.
13 снежня на пасяджэнні клуба педагі дэманстравалі свае веды аб творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, перакладвалі на рускую мову беларускія прыказкі, ўзбагачаліся ведамі аб народных традыцыях, мелі магчымасць прыняць непасрэдны ўдзел у вырабе саламянага «павука».
Плануецца на наступнае паседжанне клуба запрасіць бацькоў выхаванцаў, супрацойніка этнаграфічнага музея для знаёмства з жыццём і побытам нашых продкаў, іншымі народнымі традыцыямі.
Педагогі ўпэўнены, што планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні ўстаноў дашкольнай адукацыі, сям’і дадуць станоўчыя вынікі і стануць грунтоўным падмуркам для далейшай работы па далучэнні выхаванцаў да гісторыі і культуры беларускага народа.
Ж.М. Грыбанава,
загадчык дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 34 г. Магілева»



