Прыйшла Каляда — адчыняй вароты!
«Каляды» — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Так, у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 57 г. Магілёва» музычнымi кіраўнікамi Вінаградскай Я.А. і Казачковай Н.В. праведзена фальклорнае свята «Прыйшла Каляда — адчыняй вароты!».
Па традыцыі кожны год выхаванцы дзіцячага сада развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў уборы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка — гэта песенка, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.
Нашы «Калядкi» былi насычаны казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі вакол елкі, задорнымi гульнямі. Дзеці вельмі любяць гэтае вяселае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць цвялілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.
Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, далучыцца да багацця беларускай мовы, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.




