24 Янв2019
Фальклорнае свята
Правядзенне фальклорных свят у дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 66 г. Магiлёва» стала добрай традыцыяй. Мы вучым дзяцей ведаць i паважаць культуру свайго народа, знаемім з яе гiсторыяй і традыцыямі.
Пад гукi беларускай народнай музыкi, у народным адзеннi дзецi i дарослыя акунулiся ў атмасферу традыцыйнага беларускага свята «Каляда», сталi актыўнымi ўдзельнiкамi беларускiх народных гульняў i абрадаў. Гулялi з казой i мядзведзем, спявалi песнi з Бабай Ягой, скакалi з вяселымi цыганамi, частавалiся смачнымi аладкамi, цукеркамi i нават салам.
ГанчароваАксана Мiхайлаўна,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Яслi-сад № 66 г. Магiлева»

