Пра конкурс сярод педагогаў я/с № 13 «Далучаемся да беларускіх традыцый і культуры»

метадычны конкурсАдна з галоўных задач дзіцячай установы № 13 — маральна-патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў-рэалізуецца праз знаемства дзяцей з гісторыяй, культурай, традыцыямі беларускага народа.

Гэтаму садзейнічаў праведзены сярод педагогаў установы метадычны конкурс «Далучаемся да беларускіх традыцый і культуры», у якім прынялі ўдзел усе педагогі.


метадычны конкурсметадычны конкурс

У ходзе конкурса педагогі ўмела раскрылі шматлікія таленты ў спевах, танцах і кулінарыі.Яны перакладалі на родную мову дзіцячыя мастацкія творы, дэкламавалі беларускія народныя казкі, вершы, прыказкі і прымаўкі, рашалі педагагічныя крыжаванкі.


метадычны конкурсметадычны конкурс

Разам выконвалі беларускія танцы на аснове народнага фальклору. Прадстаўленыя мініяцюры сталі сапраўднымі спектаклямі з жыцця беларускага народа з яго героямі: жняей, аратым, панам.


метадычны конкурсметадычны конкурс

Упрыгожваннем конкурса сталі стравы нацыянальнай кухні, па-майстэрску прыгатаваныя рукамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем арыгінальных рэцэптаў, якія маглі паспрабаваць усе жадаючыя.


метадычны конкурсметадычны конкурс

Работа, якая была праведзена па падрыхтоўцы да конкурсу і сам конкурс, дапамаглі педагогам лепей даведацца пра беларускія традыцыі і звычаі, дакрануцца да культуры беларускага народа, высветліць самых здольных і таленавітых.


метадычны конкурс

метадычны конкурс

| Печать |