Вучыць гуляючы

Дзейсным сродкам для развіцця беларускай мовы выхаванцаў з’яўляецца творчая тэатралізаваная дзейнасць.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 7 г. Магілёва» адбыўся беларускамоўны тыдзень «Казачная карусель».

Праз розныя віды тэатралізаванай дзейнасці дзеці мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, ілюстрацыямі да іх; гатавалі нескладаныя сцэнкі з дапамогай дарослых.

Вельмі запомніліся дзецям казкі «Коцік, пеўнік і лісіца», «Пых», «Муха-пяюха». Выхаванцы, зацікаўленыя казкамі, дома з бацькамі падгатавалі малюнкі.

Кнігі, казкі, невялікія спектаклі з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай развіцця пачуццяў і фантазіі, далучае дзіцяці да духоўнага багацця беларусаў і роднай мовы.

Яфімава Г.У.,
намеснік загадчыка
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслi-сад № 7 г. Магiлева»

| Печать |