Да народных вытокаў

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 107 г. Магілёва» надаецца вялікае значэнне фарміраванню ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці. Педагогі дашкольнай установы звяртаюцца да нацыянальных традыцый. Яны імкнуцца выхоўваць дзяцей працавітымі і добрымі, ветлымі, разумнымі, сціплымі, паважаць мінулае, вытокі, гісторыю і культуру свайго народа. Добрай традыцыяй у дашкольнай установе стала правядзенне народных святаў «Каляды» і «Саракі».

З мэтай знаёмства дзяцей з жыццём і побытам нашых продкаў у дашкольнай установе створаны міні-музей «Беларуская хатка». Экспанаты міні-музея маюць шматгадовую гісторыю і знаёмяць дзяцей з выглядам беларускай хаты, з прадметамі побыту.

У стварэнні міні-музея прынялі ўдзел усе члены калектыву дашкольнай установы і бацькі выхаванцаў.

Ларчанка В.М.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 107 г. Магілёва»

| Печать |