«Вось які я беларус!»
Будучае роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення. Вельмі важна далучыць дзіця да культуры свайго народа, да бацькоўскай спадчыны, выхоўваць павагу і гонар да зямлі, на якой мы жывем. Дзіцячыя музычныя святы з’яўляюцца каштоўным сродкам выхавання ў далучэнні дзіцяці да вытокаў роднага, сапраўднага, беларускага.
«Вось які я беларус!» — пад такой назвай у дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 52 г.Магiлёва» прайшла музычная забава для дзяцей старшай групы. Выхаванцы ўдакладнілі веды аб сваёй краіне, выдатных мясцінах роднага горада, замацавалі веды аб музычных інструментах народнага аркестра. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем танцавалі беларускія народныя танцы, спявалі песні, а нават адчулі сябе музыкамі.
Барынава Н.А.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 52 г. Магілёва»



