Свята «Купалле»
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле — адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
6 ліпеня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 107 г. Магілева» адбылося фальклорнае музычнае свята «Купалле».
Гэтае мерапрыемства ладзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый і самае галоўнае — падарыць дзецям святочны настрой. Выхаванцы старэйшага і сярэдняга ўзросту шукалі цудадзейную папараць-кветку. Для гэтага яны прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах. Хлопчыкі і дзяўчынкі на хуткасць перадавалі адзін аднаму купальскі вянок, адгадвалі загадкі дзеда Тумаша і бабкі Еўкі, спявалі купальскія песні і вадзілі карагоды. Але найбольш за ўсё ім спадабалася пераскокваць праз імправізаванае вогнішча.
Арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё, каб падараваць добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць, а галоўнае — пазнаёмілі дзяцей з фальклорнымі традыцыямі беларускага народа.
Хаменка К. І., музычны кіраўнік дзяржаўнай
установы адукацыі «Яслі-сад № 107 г.Магілёва»

