Вучымся, гуляем, на роднай мове размаўляем
Вызначальным напрамкам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляецца далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай культуры, выхаванне патрыятычных пачуццяў.
З маленства дзіця чуе родную мову. Песні маці, казкі адкрываюць яму вочы ў свет, эмацыйна афарбоўваюць цяперашні час, усяляюць надзею і веру ў дабро.
Дзеці дашкольнага ўзросту хутчэй засвайваюць беларускую мову праз гульнёвую дзейнасць. Таму ў нашай дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 68 г. Магілёва» кожны чацвер праводзяцца з выхаванцамі розныя сюжэтна — ролевыя гульні, драматызацыі, віктарыны па матывах беларускіх народных твораў.
Такім чынам вызначаны эфектыўны напрамак дзейнасці па фарміраванні навыкаў беларускамоўных зносін дзяцей сродкамі фальклору і беларускіх гульняў, які дазваляе вырашыць праблему засваення выхаванцамі беларускай мовы ва ўмовах недастатковага маўленчага асяроддзя.
Кавалёва-Атанава А.П.,выхавальнік дзяржаўнай
установы адукацыі «Яслі-сад № 68 г. Магілёва»





