Дзень роднай мовы «Я — беларус, ты — беларусачка!»
З мэтай фарміравання першапачатковых уяўленняў пра родную мову, родны край, паважлівага стаўлення да іх, выхавання патрыятычных пачуццяў 14.09.2022 у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 51 г. Магілёва» прайшоў тэматычны дзень роднай мовы «Я — беларус, ты — беларусачка».
На працягу дня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі тэматычныя гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі.
Займальна прайшоў у гэты дзень фізкультурны вольны час, дзе дзеці гулялі ў беларускія гульні, танцавалі жартоўны беларускі народны танец «Юрачка».
Не менш цікавымі аказаліся для дзяцей лэпбукі «Беларусь — мая Радзіма», «Размаўляем на беларускай мове», «У гасцях у беларускай казкі», зробленыя выхавальнікамі. Дзеці з ахвотай гулялі ў гульню «Апрані ляльку ў беларускае адзенне», разглядвалі на карцінках адзенне беларусаў розных раёнаў і розных часоў. Дзяўчынкі і хлопчыкі з цікавасцю знаёміліся з жывёльным і раслінным светам Беларусі.
Шусцікава С.М., намеснік загадчыка па асноўнай
дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 51 г. Магілёва»