«Як ты дорага мне, мая родная мова»
У дзяржаўнай установе «Дзіцячы сад № 4 г. Магілёва» прайшоў Тыдзень роднай мовы па тэме «Як ты дорага мне, мая родная мова».
На працягу гэтага тыдня з выхаванцамі ўстановы дашкольнай адукацыі праводзіліся мноства цiкавых мерапрыемстваў. У групах былі арганізаваны кніжныя выставы «Майстры слова», прысвечаныя знакамітым землякам нашай Радзімы. Дзеці гулялі ў беларускія гульні, удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах, завучвалі вершы на роднай мове.
22.09.2022 прайшоў дзень беларускай мовы па тэме «Размаўляй са мной па-беларуску», калі дарослыя i дзеці размаўлялі на роднай мове.
На сайце ўстановы адукацыі створана інтэрактыўнае воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску», арганізаваны анлайн-экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі.
Авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.
Карпекіна Н.Ю.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячы сад № 4 г. Магілёва»