«І слова гучала, чароўнае слова...»
03.11.2022 года — 104 гады з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 47 г. Магілёва» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі.
У старшай групе ў ходзе заняткаў «Ад прадзедаў спакон вякоў...» выхавальнікі абагульнілі веды пра творчасць класіка беларускай літаратуры.
У ходзе віртуальнай экскурсіі па Доме-музеі Якуба Коласа дзеці пашырылі свае ўяўленні аб творчасці пісьменніка.
Выхаванцам сярэдняй групы прапанавалі гульню «Запытанка», у ходзе якой адны дзеці чыталі радкі з вершаў Якуба Коласа, другія — адгадвалі і называлі вершы.
Дзеці з захапленнем малявалі ілюстрацыі да самаробнай кнігі «Вершы Якуба Коласа».
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі імкнуцца выхоўваць у дзяцей каштоўнасныя адносіны да твораў літаратурнага мастацтва, творча засвойваць нацыянальную спадчыну.
Рамашкевіч І.М., намеснік загадчыка па асноўнай
дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 47 г. Магілёва»