«Восеньскі Кірмаш»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 18 г. Магілёва» з выхаванцамі старэйшых груп прайшла фальклорная забаўка «Восеньскі Кірмаш».
Мерапрыемства было арганізавана сумесна з бацькамі, якія актыўна ўзаемадзейнічалі з педагогамі і дзецьмі. Канцэпцыя забаўкі была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Мерапрыемства было вытрымана ў беларускім стылі, што стварала асаблівую святочную атмасферу. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі.
«Восеньскі Кірмаш» скончыўся пачастункамі і выдатным настроем! Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства з гэтага часу стане штогадовай традыцыяй нашай установы.
Каляснёва Н.А., музычны кіраўнік дзяржаўнай
установы адукацыі «Дзіцячы сад № 18 г. Магілёва»