02 Март2023
Фестываль беларускай паэзіі
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 104 г. Магілёва» прайшоў фестываль беларускай паэзіі «Люблю мой край, старонку гэту».
У выкананні выхаванцаў прагучалі творы беларускіх паэтаў М. Гілевіча, Э. Агняцвет, Я. Купалы, Я. Коласа і іншых аўтараў. Прыемным сюрпрызам для выхаванцаў сталі падарункі — кнігі беларускіх народных казак.
Вынікам фестывалю стаў багаты падбор вершаў, выразнае выкананне іх юнымі чытальнікамі, якія пакарылі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства шчырасцю прачытання.
Фокічава Н. В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 104 г. Магілёва