З бабулiнага куфэрка

У рамках узаемадзеяння дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 100 г. Магілёва» i бiблiятэкi-фiлiяла № 4 імя М. Лермантава выхаванцы старэйшых груп прынялі ўдзел у баларускамоўнай гульнятэцы «З бабулiнага куфэрка».

 

Знaёмства дзяцей з беларускім фальклорам, а таксама лепшымі класічнымі творамі дaзваляе ўвесці iх у атмасферу жывога беларускага слова. Зaхапіўшыся гульнёй, дзеці міжволі зaсвойвалi асобныя словы, выразы, песенькі. Музычныя і рухомыя гульні, інсцэніроўка казкі і прагляд мультфільмаў спрыяюць таму, што дзецi карыстаюцца роднай мовай у жывых непасрэдных зносінах з людзьмі, развіваюць вуснае маўленне.

Гладкоўская Л. I., выхавальнік дашкольнай адукацыі
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 100 г. Магілёва»

| Печать |