Любімыя беларускія гульні

У сакавіку 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва» прайшлі чарговыя сустрэчы выхаванцаў сярэдніх групп і іх бацькоў, прысвечаныя беларускім народным рухавым гульням. Мэта гэтых мерапрыемстваў — фарміраванне ў дзяцей і іх бацькоў ўстойлівай цікавасці, станоўчых адносін да роднай мовы, да народных і рухавых беларускіх гульняў.

 

Рэалізуючы адукацыйны праект «Рухавыя гульні як сродак разнастайнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту», хочацца адзначыць, што такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй установы дашкольнай адукацыі, месцам, дзе дарослым і дзецям можна весела і карысна правесці час разам і, такім чынам, зберагаць і працягваць традыцы беларускага народу.

З пакалення ў пакаленне пераходзяць фальклорныя творы, песні і гульні ад бацькоў да дзяцей, ад бабуль і дзядуль да ўнукаў. Іх запамінаюць, запісваюць, зберагаюць і выкарыстоўваюць у сваім жыцці.

Прагляд гульнявога комплекса «Любімыя беларускія гульні» даў магчымасць бацькам убачыць, як весела можна вучыць беларускую мову. Бацькі выхаванцаў прымалі актыўны ўдзел у гульнях, выконвалі галоўныя ролі Бусла і Зязюлі, разам з дзецьмі называлі прымаўкі і прыказкі пра сям’ю, Радзіму, родны край. А сумесны фотаздымак будзе напамінаць пра тое, што мы, беларусы, самі з’яўляемся носьбітамі культуры і традыцый беларускага народа.

Такмянінава В.І., кіраўнік фізічнага выхавання дзяржаўнай
установы адукацыі «Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва»

| Печать |