Запрашаем у госці казку!
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 46 г. Магілёва» надаюць вялікую ўвагу фарміраванню цікавасці да роднай мовы, авалоданню яе багаццем.
Эфектыўнымі сродкамі далучэння да роднай мовы з’ўляюцца чытанне і інсценіроўка народнай казкі. Казка ўваходзіць у жыццё дзіцяці з самага ранняга ўзросту, суправаджае на працягу ўсяго дзяцінства. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў. Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. З дапамогай нагляднага матэрыялу: карцінак, цацак, цікавых гульнявых заданняў выхавацелі дашкольнай адукацыі знаёмяць самых маленькіх выхаванцаў з першымі казкамі — «Курачка Раба», «Калабок», «Церамок» і іншыя, вучаць разумець іх змест, сачыць за развіццём дзеяння, адказваць на пытанні, паўтараць словы і выразы з казак.
З задавальненнем дзеці прымаюць удзел у інсцэніраванні беларускіх казак, эмацыянальна перадаюць сваё стаўленне да казачных персанажаў. А выхаванцы старшай групы дэманструюць свае артыстычныя і моўныя здольнасці ў час паказу тэатралізаванай дзейнасці па матывах беларускіх казак.
Выкарыстанне беларускіх народных казак у адукацыйным працэсе установы дашкольнай адукацыі эфектыўна спрыяе фарміраванню ў выхаванцаў моўных здольнасцяў, выхоўвае каштоўнасныя адносіны да роднай беларускай мовы.
Лук’янава І.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 46 г. Магілёва»