Цікава гуляем — мову развіваем!
Для развіцця беларускага маўлення, цікавасці да беларускай мовы і нацыянальных традыцый беларускага народа педагогамі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 49 г. Магілёва» створана дыдактычная гульня «Чароўныя кубы».
Дадзены гульнявы матэрыял універсальны ў сваім выкарыстанні. Гульні развіваюць дзяцей духоўна. Выхаванцы вучацца разумець навакольную рэчаіснасць, узаемадзейнічаць у калектыве; фармуюць маральныя якасці: узаемадапамогу, павагу, уменне давесці пачатую справу да канца.
Неабходна адзначыць, што пры правядзенні гульнявых комплексаў у дзяцей з’явілася імкненне яшчэ больш даведацца пра культуру свайго роднага краю і традыцыі беларускага народа. Вялікую ўвагу дзяцей прыцягнулі беларускія словы: іх правільнае вымаўленне, значэнне і паходжанне.
Такім чынам, беларускія гульні забяспечываюць найбольшую інтэграцыю пазнавальнай, камунікатыўнай і рухальнай дзейнасці.
Выкарыстанне беларускіх народных гульняў спрыяе фарміраванню ў дашкольнікаў устойлівых станоўчых адносін да беларускай мовы, нацыянальных традыцый беларускага народа.
Гарбунова М.М., намеснік загадчыка
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 49 г. Магілёва»