Літаратурная вечарына «З беларуская кнігай — у будучыню»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 114 г. Магілёва» з мэтай развіцця цікавасці да беларускай мовы і беларускай мастацкай кнігі для выхаванцаў старэйшых групп была арганізавана літаратурная вечарына «З беларускай кнігай — у будучыню».
На вечарыне адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатнай пісьменніцай і нашай зямлячкай Галінай Сяргееўнай Пярун.
Падчас сустрэчы пісьменніца вяла размову аб прыгажосці і мелагучнасці беларускай мовы, важнасцi i неабходнасцi яе ўжывання ў штодзённым жыцці. Галіна Сяргееўна расказала дзецям пра свае любімыя дзіцячыя творы, напісаныя беларускімі пісьменнікамі.
Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў размове і адказвалi на пытаннi.
Пасля Галіна Пярун прэзентавала маленькім чытачам сваю кнігу «Прыгоды сяброў і добрыя парады ад Усімдапамагайкіна».
Напрыканцы расповеду пісьменніца пазнаёмiла дзяцей з сваім уласным лялечным тэатрам «БІ-БА-БО» і для дзяцей прадэманстравала беларускую казку «Як ліса гаспадыняй у дзеда была».
Выхаванцы паглядзелі лялечны спектакль, а потым і самі паспрабавалі сябе ў ролі казачнікаў-лялькаводаў.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і добрым настроi.
Секацкая В.В., намеснік загадчыка
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 114 г. Магілёва»