Цудоўны свет батлейкі
З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да культуры і традыцый беларускага народа ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 34 г. Магілёва» выкарыстоўваецца зроблены ўмелымі рукамі педагагічных работнікаў беларускі народны лялечны тэатр «Батлейка».
Пад кіраўніцтвам выхавацеля дашкольнай адукацыі Сапранковай Н.П. выхаванцы группы інтаграванага навучання і выхавання падрыхтавалі пастанову казкі «Легкі хлеб». Была выбрана менавіта гэта казка, бо яна вучыць дзяцей працавітасці, настойлівасці, цярпенню, а дадзенныя якасці ўласцівы беларускаму народу. У час падрыхтоўкі выхаванцы вучыліся вадзіць лялек, паказваць іх характэрныя асаблівасці, развучвалі тэкст роляў на беларускай мове. З вялікім захапленнем юныя артысты паказалі казку сваім сябрам, а гледачы, у сваю чаргу, аддзяквалі апладысментамі.
Педагогічныя работнікі ўстановы адукацыі ўпэўнены, што сістэматычная работа ў данным накірунку будзе садзейнічаць выхаванню маленькага грамадзяніна нашай Радзімы.
Сазоненка А.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 34 г. Магілёва»