Міжнародны дзень роднай мовы
С 19 по 23 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 113 г. Магілева» прайшлі мерапрыемства, прымеркаваныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
З выхаванцамі былі праведзены: заняткі на тэмы «Упрыгожым збаночкі», «Беларуская народная творчасць», гульня-віктарына «Мой родны кут, як ты мне мілы...», тэатралізаваная дзейнасць «Коцік Петрык і мышка», вечар на лепшае выкананне вершаваных беларускіх твораў «Мова краіны маей!», віктарына «Мовай сваей ганаруся!», віртуальная экскурсія «Славутыя мясціны Магілеўшчыны», музычныя забавы «Беларусь мая сінявокая», «Беларускія народныя казкі і гульні», фізкультурны вольны час. Дзеці акунуліся ў свет беларускіх казак, падарожнічалі па гораду і родным краі, спявалі знаёмыя беларускія песні, гулялі ў вясёлыя гульні і г.д.
Выхавацелі дашкольнай адукацыі розных узроставых груп арганізавалі выставы на тэмы «Беларускі фальклор і народныя казкі», «Промыслы Беларусі». Разам з бацькамі яны аформілі тэматычную фотавыставу «Зямля пад белымі крыламі».
Для бацькоў выхаванцаў былі праведзены кансультацыі на тэмы «Чытаем кнігі на роднай мове», «Беларускія народныя гульні».
Далучэнне дзяцей да роднай мовы спрыяе не толькі яе ўзбагачэнню, але і далучэнню да беларускай нацыянальнай культуры, фарміруе пачуцце грамадзянскасці і любові да Радзімы.
Шумейко И.В.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
"Дзіцячы сад № 113 г. Магілёва