Купальскае свята

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 94 г. Магілева» на працягу вучэбнага года вялікая ўвага надаецца выхаванню каштоўных адносін да нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа. Выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту з задавальненнем прымаюць удзел у фальклорных забавах. Сучасная навука і практыка высока ацэньваюць ролю ўласнай актыўнасці дзіцяці ў пазнанні наваколля. Нацынальная свядомасць і далучэнне да культуры мае на ўвазе актыўнасць як з боку дарослага, носьбіта гэтай культуры, так і з боку дзіцяці, якое актыўна асвойвае яе ў розных відах дзейнасці. Цікавасць і ўвага да народнага мастацтва, у тым ліку і да музычнага, у апошні час у нашай краіне яшчэ больш узрасла. Праўдзівай мастацкай і натуральнай глебай для музычнага выхавання дзіцяці з’яўляецца фальклор таго народа, да якога ён належыць, як серада, у якой культура арганічна зліта з жыццём і светапоглядам людзей. Народнае мастацтва дорыць дзецям сустрэчы з напеўнымі і шчырымі мелодыямі, з сапраўдным, жывым, яркім, вобразным і ласкавым родным словам.

Традыцыйна Купальскія гулянні адбыліся ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 94 г. Магілева». Ранкам дзяцей знаёмілі з традыцыямі і абрадамі святкавання, былі праведзены бяседы аб прызначэнні агню, яго добрым і дрэнным уздзеянні на чалавека і прыроду, а пазней на адкрытай пляцоўцы адбылося асноўнае дзеянне: разам з Купалінкай выхаванцы старэйшага і сярэдняга дошкольнага ўзросту адправіліся на пошукі папараць-кветкі. Свой спрыт, хуткасць, веды ўдзельнікі мерапрыемства праявілі ў народных гульнях «Рэчкі», «Чароўная расліна», «Лавішкі», «Не выпусцім», беларускіх танцах і песнях, адгадванні загадак. На заканчэнні свята выхаванцы і педагогі прынялі ўдзел у традыцыйных скоках праз «вогнішча» і святочнай дыскатэке на адкрытай пляцоўцы.

Фальклорныя забавы маюць вялікі патэнцыял у выхаванні нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў, спрыяюць вобразнаму ўспрыманню традыцыі правядзення абрадавых свят беларусаў. Арганізацыя мерапрыемства на роднай мове садзейнічае набліжэнню дзяцей да культурнай спадчыны краіны, авалоданню беларускай мовай. Мы спадзяемся, што нашы выхаванцы вырастуць духоўна багатымі людзьмі, грамадзянамі сваёй краіны.

Міхасёва А.А., музычны кіраўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 94 г. Магілева»

| Печать |