Вечарына беларускага фальклору

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.

У дзяржаўнай установе адукаццыі «Дзіцячы сад № 114 г. Магілёва» прайшла вясёлая забава «Вечарына беларускага фальклору», якая перанесла дзяцей у свет беларускіх народных традыцый. Выхавальнікі пазнаёміліся з рэчамі хатняга ўжытку, акунуліся ў атмасферу старадаўніх гульняў, песень і забаў, дружна выконвалі пацешкі і прымаўкі.

Адным з самых запамінальных момантаў стала выступленне маленькіх музыкантаў, якія дружна выканалі вясёлую танцавальную мелодыю. У іх атрымаўся сапраўдны народны аркестр!

Гэты дзень падарыў дзецям не толькі радасць і весялосць, але і знаёмства з багатай культурай беларускага народа. Такія святы вучаць дзяцей любіць сваю гісторыю, шанаваць народную мудрасць і захоўваць традыцыі для будучых пакаленняў.

Мацукевіч Т.М.,
музычны кіраўнік дзяржаўнай установы адукаццыі
«Дзіцячы сад № 114 г. Магілёва»

| Печать |