«Мы — грамадзяне сваёй Радзімы»

Ты такі ненаглядны —
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны —
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы.

Дашкольны ўзрост — гэта найважнейшы перыяд станаўлення асобы, калі развіваюцца ўяўленні пра чалавека, грамадства, культуру. Таму вельмі важна ў гэты перыяд фарміраваць у дзяцей усведамленне сваёй прынадлежнасці да малой радзімы, краіны, выхоўваць маральныя і эстэтычныя пачуцці, жаданне актыўна ўдзельнічаць у падзеях сацыяльнага асяроддзя.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Санаторны дзіцячы сад № 55 г. Магілёва» пад дэвізам «Мы — грамадзяне сваёй Радзімы» з мэтай далучэння дашкольнікаў да культурных традыцый і гістарычнай спадчыны беларускага народа быў створаны новы куток «Мой родны кут праз стагоддзе», дзе прайшло мерапрыемства з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту на тэму «Мая Радзіма Беларусь». Выхаванцы праявілі спрыт і кемлівасць у гульнях, атрымалі зарад станоўчых эмоцый.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў дапамагае фармаваць у дзяцей прадстаўлення аб побыце вясковага жыцця, аб жывёльным і раслінным свеце Беларусі.

Выхаванцы і іх бацькі (законныя прадстаўнікі) з цікавасцю наведваюць гэты куток.

Сячкова І.В.,
намеснік загадчыка па асноўнай
дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
«Санаторны дзіцячы сад № 55 г. Магілёва»

| Печать |