Дзень народнага адзінства ў дзіцячым садзе
17 верасня 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 115 г. Магілева» з мэтай фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да гісторыі Рэспублікі Беларусь, да гісторыі ўзнікнення дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства, пашырэння ўяўленняў дзяцей аб дзяржаўных святах, выхавання патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы, роднага краю, павагі і талерантнага стаўлення да людзей розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, іх культуры і традыцый была праведзена ўрачыстае мерапрыемства з выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп, прысвечанае дзяржаўнаму святу Дзень народнага адзінства «Мы — разам!».
Пачалося ўрачыстае мерапрыемства з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Далей дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, замацавалі назвы сталіцы Рэспублікі Беларусь і абласных цэнтраў, пагулялі ў беларускія народныя гульні «Бульба», «Грушка».
У даступнай форме з выхаванцамі была праведзена гутарка аб тым, што сям’я — гэта адзінства: мы клапоцімся адзін пра аднаго; сяброўства — гэта адзінства: мы гуляем разам і дапамагаем тым, хто побач; народ — гэта адзінства: мы жывем у адной краіне, гаворым на адной мове і разам ствараем нашу будучыню.
Мерапрыемства дапамагло яго ўдзельнікам зразумець і ўсвядоміць, што дзякуючы адзінству народа наша краіна стала шматнацыянальнай, дружнай, згуртаванай. Дзеці адчулі сябе часткай дзіўнай краіны і выдатнага народа, з гонарам сказаўшы: «Мы — беларусы! Мы — разам».
Бераснева Т.Л., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 115 г. Магілева»