Выстава сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў «Навагодняя казка»
Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 115 г. Магілёва» разам з бацькамі рыхтуюцца да доўгачаканай сустрэчы Новага года. Штогод у снежні месяцы ў дзіцячым садзе праходзіць выстава сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў «Навагодняя казка» з мэтай стварэння ўмоў для творчай актыўнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, умацавання партнёрскіх узаемаадносін установы дашкольнай адукацыі і сям’і, стварэння святочнай навагодняй атмасферы.
Для дзяцей і бацькоў, аматараў майстраваць, фантазіраваць, тварыць гэтая выстава асабліва цікавая! Заснежаныя домікі, аздобленыя ялінкі, пацешныя снегавікі, дзіўныя гномы, ёлачныя цацкі, выкананыя сваімі рукамі з тканіны, дрэва, нітак, паперы, ваты, пенапласту, прыроднага матэрыялу і мішуры дзівяць сваёй непаўторнасцю і яркасцю.
Выстава сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў «Навагодняя казка» стварае непаўторную святочную атмасферу ў дзіцячым садзе, а хлопчыкі і дзяўчынкі выказваюць захапленне, убачыўшы сярод мноства вырабаў сваю, самую лепшую!
Бераснева Т.Л.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
«Дзіцячы сад № 115 г. Магілёва»


