10 Июль2026
Забава «Купалле»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 94 г. Магілёва» адбылася музычная забава «Купалле», якая спрыяла выхаванню ў дзяцей каштоўных адносін да нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа.
Разам з Купалінкай дзеці старэйшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту з задавальненнем гулялі ў народныя гульні «Ручаёк», «Чароўная расліна», «Вянок» і «Не выпусцім», вадзілі карагоды, спявалі песні, адгадвалі загадкі, скакалі праз імітаванае «вогнішча» і шукалі папараць-кветку.
Власенка М.К.,
музычны кіраўнік
дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 94 г. Магілёва»




