Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў у я/с № 68

Адна з галоўных задач дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 68 г. Магілева» — выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў. Педагогі знаёмяць дзяцей з гісторыяй, культурай, традыцыямі беларускага народа.

У рабоце з дзецьмі важнае месца належыць фальклору — галоўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыцяўляецца сувязь пакаленняў і духоўнае развіццё дашкалят. Найбольш прадуктыўным выхаваўчым сродкам для фарміравання нацыянальнай зацікаўленнасці дзіцяці з’яўляецца выкарыстанне народных свят і абрадаў. Вельмі захапляючымі і цікавымі ў цякучым навучальным годзе былі народныя святы «Багач» і «Калядкі», якія шмат парадавалі не толькі дзяцей, але і дарослых усіх узрастоў.

Намеснік загадчыка па аснаўной дзейнасці я/с № 68 Пасюкова Д.В.

















| Печать |