Фальклорнае свята «Каляда-калядзiца, прыходзь весялiцца» ў я/с № 3

11 студзеня 2012 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі— сад № 3 г. Магілёва» адбылося фальклорнае свята «Каляда-калядзiца, прыходзь весялiцца». На святкаванні дзеткі даведаліся, што Каляда — гэта сямейнае свята, якое з даўніх часоў адзначаецца ўсёй сям’ёй. На свята гатавалі багатыя пачастункі: варылі кашу — куццю, пяклі пірагі, гатавалі каўбасы. Увечары ў хату прыходзілі калядоўшчыкі і спявалі песні — калядкі, шчадроўкі, ў якіх жадалі ўсім шчасця і дабрабыту, а гаспадары іх частавалі смачнай стравай і даравалі падарункі.

У госці да дзяцей у дзіцячы сад прыходзілі калядаваць Каза, Цыган, Цыганка, Мядзведзь, Звязданосец, Воўк. Разам с дзецьмі яны гулялі, вадзілі карагоды, спявалі абрадавыя песні. У завяршэнне свята Каза абсыпала ўсіх удзельнікаў збожжам, каб усе былі здаровымі, а год быў ураджайным.

Педагогі стварылі казачную атмасферу святак, выхаванцы атрымалі шмат добрых эмоцый і ўражанняў.

Загадчык дзяржаунай установы адукацыі
«Яслі— сад № 3 г. Магілёва» Жылінская Г.В.


фальклорнае свята

фальклорнае свята

фальклорнае свята

фальклорнае свята

| Печать |