Дзеці — абаронцы і сябры птушак

Зіма — гэта самы суровы час года для нашых крылатых сяброў. Снег, мароз, халодныя вятры, а за імі — голад, які не толькі дакучае птушкам, але і нават знішчае іх тысячамі. Люты — апошні месяц зімы, але для птушак ён самы цяжкі: корму мала, зіма ўжо надакучыла. Ці не павінны мы з гэтай нагоды нашых крылатых сяброў атуліць адпаведнай апекай? Дадатковае харчаванне ў гэты час напэўна захавае жыццё не адной птушачцы.

З гэтай мэтай на пачатку снежня дзяржаўная установа адукацыі «Санаторны яслі — сад № 39 г. Магілёва» арганізавала сумесную акцыю з бацькамі па вырабу «птушыных сталовых». Дзякуючы арганізаванай і ахвотнай працы бацькоў былі створаны кармушкі, якія размясцілі на тэрыторыі садка. На працягу зімы выхаванцы пастаянна іх даглядалі: ачышчалі ад рэштак ежы і напаўнялі іх адпаведным кормам — насеннем разнастайных раслін, крупамі, хлебам, салам. Патрэбныя для гэтага запасы ежы выхаванцы прыносілі з дому.

Вельмі прыемна было бачыць, як дзеці вітаюць прылёт кожнай птушачкі. Яны ўжо ведаюць рухлівых сінічак, шпаркіх вераб’ёў, яркіх снегіроў. Дзеці сталі для птушак сапраўднымі абаронцамі і сябрамі.

Таму і вас, жыхароў нашага горада, мы заклікаем, звярнуць увагу на праблемы пярнатых зімой.

Выхавацель ДУА «Санаторны яслі — сад № 39 г. Магілёва» Лялькова В.Б.











| Печать |