Прыйшла каляда — адчыняй вароты!
Адной з традыцый віншавання людзей з Калядамі было калядаванне. Моладзь, дзеці, прыбраўшыся ў вывернутыя навыварат кажухі, надзеўшы смешныя і страшныя маскі, хадзілі з хаты ў хату, або спыняліся пад вокнамі і славілі гаспадароў, жадалі ім у песнях і прымаўках дабра і дастатку. Удзельнікам такіх канцэртаў-віншаванняў гаспадары дарылі пачастунак. Лічылася благім тонам адмовіць калядоўшчыкам. Для іх прынята было пекчы піражкі, булачкі або пернікі ў выглядзе хатніх жывёл (Казуля). Заканчвалася калядаванне ўсеагульнай забавай, катаннем з горак, агульным балем.










