«Мы — грамадзяне сваёй Радзімы»
Дашкольны ўзрост — гэта найважнейшы перыяд станаўлення асобы, калі развіваюцца ўяўленні пра чалавека, грамадства, культуру. Таму вельмі важна ў гэты перыяд фарміраваць у дзяцей усведамленне сваёй прынадлежнасці да малой радзімы, краіны, выхоўваць маральныя і эстэтычныя пачуцці, жаданне актыўна ўдзельнічаць у падзеях сацыяльнага асяроддзя.










