У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 94 г. Магілева» на працягу вучэбнага года вялікая ўвага надаецца выхаванню каштоўных адносін да нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа. Выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту з задавальненнем прымаюць удзел у фальклорных забавах. Сучасная навука і практыка высока ацэньваюць ролю ўласнай актыўнасці дзіцяці ў пазнанні наваколля. Нацынальная свядомасць і далучэнне да культуры мае на ўвазе актыўнасць як з боку дарослага, носьбіта гэтай культуры, так і з боку дзіцяці, якое актыўна асвойвае яе ў розных відах дзейнасці. Цікавасць і ўвага да народнага мастацтва, у тым ліку і да музычнага, у апошні час у нашай краіне яшчэ больш узрасла. Праўдзівай мастацкай і натуральнай глебай для музычнага выхавання дзіцяці з’яўляецца фальклор таго народа, да якога ён належыць, як серада, у якой культура арганічна зліта з жыццём і светапоглядам людзей. Народнае мастацтва дорыць дзецям сустрэчы з напеўнымі і шчырымі мелодыямі, з сапраўдным, жывым, яркім, вобразным і ласкавым родным словам.