Турнір знаўцаў роднай мовы
У дзяржаўнай установе адукацыi «Сярэдняя школа № 38 г. Магілева» для вучняў 6-х класаў адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы. У час мерапрыемства ўдзельнікі разгадвалі крыжаванку, да рускіх слоў на тэму «Медыцына» падбіралі беларускія адпаведнікі, будавалі словы па прапанаваных складах, выконвалі пераклад з рускай мовы на беларускую, знаходзілі патрэбнае фразеалагічнае спалучэнне. Вучні тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, далучалі прыметнікі да назоўнікаў, расшыфроўвалі беларускія прыказкі.








